Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Независимая газета» (Расея): «газавы канфлікт заказаў Лукашэнка”


Уладзімер Глод, Менск Расейскія мэдыі працягваюць камэнтаваць сытуацыю вакол запазычанасьці Беларусі “Газпрому”.

«Независимая газета» ў артыкуле “Лукашэнка замовіў газавы канфлікт з Расеяй” піша, што пасьля заявы старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча пра рост золатавалютных рэзэрваў “экспэрты загаварылі аб штучнай прыродзе газавага канфлікту Беларусі і Расеі. Пацьвердзілася іх думка пра тое, што грошы ў Беларусі ёсьць. Але доўг не выплачвалі таму, што спадзяваліся – Масква паверыць, што Беларусь бедная і альбо дасьць крэдыт, альбо зробіць адтэрміноўку аплаты запазычанасьці, што таксама, уласна кажучы, будзе крэдытаваньнем”.

«Независимая газета» называе рэжысэрам сцэнару цяперашняга газавага канфлікту афіцыйны Менск. «У сьвятле меркаваных эканамічных праблем у Беларусі Аляксандру Лукашэнку патрэбны вобраз вонкавага ворага. Штучна створаны газавы канфлікт даў магчымасьць беларускім прапагандыстам яшчэ раз нагадаць беларусам, хто вінаваты ва ўсіх магчымых цяжкасьцях», -- робіць выснову расейскае выданьне.

• Беларусь абяцае сёньня цалкам разьлічыцца з “Газпромам”, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG