Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Алімпіяды-2008 у Пэкіне – роўна год


Ігар Карней, Менск У Пэкіне пачаты адлік часу, які застаўся да XXIX летніх Алімпійскіх гульняў. 8 жніўня 2008 году а 8-й вечара на 90-тысячным Дзяржаўным стадыёне кітайскай сталіцы адбудзецца цырымонія адкрыцьця Алімпіяды. Сёньня ў Кітаі заплянаваны шэраг урачыстых мерапрыемстваў, галоўнае зь якіх пройдзе на плошчы Таньаньмэнь. Але фактычна на ўсіх плошчах Пэкіну будуць усталяваныя гадзіньнікі, якія пачнуць адлічваць хвіліны да адкрыцьця Гульняў.

Усяго падчас правядзеньня Алімпійскіх гульняў будуць задзейнічаныя 37 стадыёнаў для правядзеньня спаборніцтваў і 56 пляцовак для трэніровак.

Паводле стану на 1 жніўня, ужо за год да алімпійскіх стартаў прадстаўнікі Беларусі заваявалі 73 ліцэнзіі ў 6 відах спорту: 47 – у лёгкай атлетыцы, 10 – у плаваньні, 9 – у кулявой стральбе, 4 – у парусным спорце, 2 – скачках у ваду і 1 – у веласпорце. Плянуецца выступ 250 беларусаў у 23 відах спорту.

Тым часам існуе пагроза байкоту Алімпіяды Злучанымі Штатамі. Так, у Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ўнесеныя дзьве рэзалюцыі з патрабаваньнем афіцыйнага байкоту, паколькі ў Кітаі парушаюцца правы чалавека, і Пэкін падтрымлівае дыктатарскія рэжымы ў Паўночнай Карэі і Судане. Пэкін называе такія абвінавачаньні надуманымі.
XS
SM
MD
LG