Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго маладафронтаўца выклікалі ў пракуратуру


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню выклікалі ў Баранавіцкую пракуратуру.

Паплечнікі Яраслава выказалі карэспандэнту Радыё Свабода меркаваньне , што хлопцу могуць выставіць афіцыйнае абвінавачваньне ў крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Учора такое абвінавачваньне было выстаўлена актывістцы “Маладога фронту” зь Нясьвіжу Насьце Азарцы. Справа супраць салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы ўжо знаходзіцца ў судзе.

Раней 6 актывістаў “Маладога фронту” былі асуджаныя за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў Шклоўскай турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG