Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на Акрэсьціна выйшлі Севярынец, Чарнышоў і Шэін


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ўвечары зь менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшлі на волю апошнія актывісты, якіх арыштавалі падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 27 ліпеня або напярэдадні гэтай даты.

Сярод тых, хто выйшаў на волю, Павал Севярынец, Алесь Чарнышоў і Аляксей Шэін. Паколькі да брамы турмы на вуліцы Акрэсьціна прыйшлі некалькі дзясяткаў актывістаў моладзевага руху, большасьць зь якіх зьяўляецца сябрамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, а таксама прадстаўнікі Аб''яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, Павал Севярынец зрабіў там імправізаваную прэзэнтацыю сваёй нававыдадзенай кніжкі “Лісты зь лесу”. Людзі казалі, што ня памятаюць, каб прэзэнтацыя кніжкі адбывалася ля турэмнай брамы.

Павал Севярынец ля турмы на Акрэсьціна ў абкружэньні сяброў і паплечнікаў

“Можна параўнаць Акрэсьціна больш чым двухгадовай даўнасьці (бо апошні раз я адбываў пакараньне там у канцы 2004 году) з тым, якое яно стала цяпер, – расказвае Павал Севярынец. – Стала больш жорстка. Рэжым больш строгі. Не дазволена перадаваць харчоў. І падсадных качак у маёй камэры было чатыры. Гэта рэкорд па ўсіх маіх назіраньнях. Апроч гэтага, спрабавалі дапытаць і мяне, і Аляксея Шэіна па справе аб Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, але без адваката мы любыя сьледчыя дзеяньні весьці адмовіліся”.

За імправізаванай прэзэнтацыяй кніжкі Паўла Севярынца і за тым, як сустракалі паплечнікі-маладафронтаўцы, а таксама прадстаўнікі апазыцыі палітвязьняў, назіралі супрацоўнікі міліцыі, а таксама рота байцоў спэцназу.

• З турмы на Акрэсьціна выйшлі тры моладзевыя актывісты, 03.08.2007 • У турме ўжо паўтара дзясятка актывістаў, 25.07.2007 • Працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі, 24.07.2007 • Моладзевых актывістаў затрымліваюць і караюць арыштамі, 24.07.2007 • На 10 сутак асуджаны моладзевы актывіст Сяргей Клюеў, 24.07.2007 • Сёньня ў Менску судзяць актывістаў моладзевага руху, 24.07.2007 • У Менску затрымалі яшчэ трох маладафронтаўцаў, 19.07.2007 • Аляксандар Чарнышоў атрымаў 15 сутак арышту, 19.07.2007 • Валянціна Сакалоўскага суд арыштаваў на 10 сутак, 19.07.2007 • Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак арышту, 19.07.2007 • Аляксей Шэін асуджаны на 15 сутак зьняволеньня, 19.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG