Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гонар, годнасьць і рэпутацыя Беларусі і “Газпром”


Радыё Свабода Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка пацьвердзіў выплату другога траншу ў залік аплаты за расейскі газ, пастаўлены ў першым паўгодзьдзі. Паводле яго, у мінулую пятніцу было выплачана 190 мільёнаў даляраў, у суботу – яшчэ каля 60 мільёнаў.

Агенцтва “Інтэрфакс”, спасылаючыся на прадстаўніка Міністэрства энэргетыкі Беларусі, паведаміла, што сёньня было пераведзена яшчэ 66 мільёнаў, а заўтра раніцаю Беларусь цалкам выплаціць увесь доўг – 456 мільёнаў 160 тысяч даляраў.

Гэта ж ускосна пацьвердзіў сёньня і Ўладзімер Сямашка, сказаўшы, што Беларусь аплаціць доўг раней за вызначаны “Газпромам” тэрмін – 10 жніўня.

Паводле яго, далей краіна пераходзіць на стопрацэнтную аплату паставак газу. “Нам гэта будзе цяжка, але гонар, годнасьць і рэпутацыя нашай краіны павінны быць вышэйшыя за ўсё”, – сказаў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду.

• Да пятніцы "Газпром" ня будзе камэнтаваць інфармацыі пра аплату за газ, 07.08.2007 • “Праскі акцэнт”: Трафэі “газавай вайны” , 06.08.2007 • “Газпром” даў Беларусі адтэрміноўку на тыдзень, 03.08.2007 • Міністэрства энэргетыкі Беларусі: “Газпром” парушыў дамову, 03.08.2007 • “Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў , 03.08.2007 • Сяргей Купрыянаў: “Наступная кантрольная дата – 10 жніўня, 10.00”, 03.08.2007 • Абмежаваньне пастаўкі газу ў Беларусь адкладзенае, 03.08.2007 • На расейскі газ Лукашэнка пазычыць у Чавэса, 02.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG