Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве прайшоў пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна, які знаходзіцца ў турме ўжо 500 дзён.

Каля дзясятка беларусаў, што жывуць у польскай сталіцы, прыйшлі да будынку беларускай амбасады з нацыянальнымі сьцягамі, вялікім партрэтам Казуліна і плякатамі з надпісамі “Свабоду Казуліну”, “Дыктатара ў турму”.

Пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна, Варшава, пасольства Беларусі

“Мы прыйшлі, каб зьвярнуць увагу і рэжыму, і польскай і беларускай грамадзкасьці на тое, што ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, застаўся рэжым, дзе людзей садзяць у турмы за палітычныя перакананьні”, – сказаў нашаму радыё арганізатар акцыі Ігар Крыштон.

Пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна, Варшава, пасольства Беларусі

• Юлія Казуліна: "Бацьку пазбаўляюць усялякай інфармацыі", 07.08.2007
XS
SM
MD
LG