Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя актывісты “Моладзі БНФ” – на волі


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня ў Менску на культурніцкай акцыі, прысьвечанай 490-й гадавіне выданьня Францыскам Скарынам у Празе “Псалтыра”, былі затрыманыя актывісты дэмакратычнага моладзевага руху Сяржук Семянюк і Ірына Сьмяян.

“Паўтары гадзіны трымалі іх у аддзяленьні міліцыі каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, – расказаў нашаму радыё моладзевы актывіст Франак Вячорка. – Склалі рапарты затрыманьня. А празь некаторы час без тлумачэньня прычынаў ім вярнулі пашпарты і выпусьцілі”.

Сёньня юнакі і дзяўчаты зь незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ” ускладалі кветкі да помніка Францыску Скарыну ў Менску. Да маладых людзей падышлі два міліцыянты, пачалі іх затрымліваць, а затым выклікалі дадатковы нарад міліцыі.

• Моладзь уцякла ад міліцыянтаў. Пад вартай засталіся двое актывістаў, 07.08.2007 • У Менску затрыманы актывісты “Моладзі БНФ", 07.08.2007
XS
SM
MD
LG