Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – дэкан факультэту філязофіі ЭГУ Рыгор Мінянкоў


Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе Рыгор Мінянкоў, дэкан факультэту філязофіі і палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, ці запатрабаваная ў Беларусі адукацыя, атрыманая за мяжой, ці шмат вярнулася ў Беларусь спэцыялістаў і на якіх яны працуюць пасадах. У нашым апытаньні маладыя людзі скажуць, ці хацелі б яны навучацца за мяжой, а калі хацелі б, то ў якіх краінах.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Князь Мышкін", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Сяргея Законьнікава.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" ў вёску Аўцюкі Калінкавіцкага раёну; у перадачы "Беларускае замежжа" аповед пра навучаньне беларусаў у Эстоніі; агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111" і ў "Вольнай студыі" гутарка з культуролягам Максімам Жбанковым пра чарговы нумар альманаху "пАРТызан".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG