Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму лідэрам АГП забараняюць быць актывістамі "Руху “За Свабоду”?


Вячаслаў Кулік, Менск Палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі забараняе сваім сябрам, якія займаюць партыйныя выбарныя пасады, удзельнічаць у руху “За Свабоду”. У адпаведнасьці з рашэньнем палітрады, да 1-га верасьня ім адведзены тэрмін на роздум. Пасьля гэтай даты, як заяўляе лідэр АГП Анатоль Лябедзька, партыя разьвітаецца з прыхільнікамі руху Аляксандра Мілінкевіча.

Старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын актыўна супрацоўнічае з “Рухам “За Свабоду”. Сваю пазыцыю тлумачыць наступным:

“Я па сваёй сутнасьці лібэрал. І тое, што зьяўляюся сябрам грамадзкай арганізацыі “Рух “За Свабоду”, не супярэчыць статуту АГП. Па-другое, нельга рабіць так, каб у партыі было толькі адно меркаваньне – як у цяперашнім кіраўніцтве Беларусі, дзе толькі Лукашэнка заўжды мае рацыю”.

Са слоў Андрэя Толчына, цяпер практычна ўсе сябры Гомельскай гарадзкой й абласной арганізацыяў АГП удзельнічаюць у працы “Руху “За Свабоду”.

Не аспрэчвае гэтай інфармацыі й старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён даводзіць, што забарона на актыўнасьць у іншай апазыцыйнай арганізацыі тычыцца выключна лідэраў партыі:

“Гэта датычыцца менавіта тых, хто займае адначасова два крэслы. Бо ўзьнікаюць пэўныя складанасьці. Да прыкладу, кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП абвязаны трымацца стратэгіі, выпрацаванай Кангрэсам аб’яднаных дэмакратычных сіл. Але тым жа часам, калі ён займае пасаду ў “Руху “За Свабоду”, то, нібыта, вызвалены ад такой адказнасьці”.

А вось як камэнтуе рашэньне АГП лідэр “Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:

“Памылкова лічыць, што “Рух “За Свабоду” – новая палітычная партыя. Калі б стваралася структура (такая, як партыя), то сапраўды, трэба было б заставацца ў адной з партый. А цяпер “Рух “За свабоду” – найперш каардынацыя пэўнай дзейнасьці самых розных арганізацый, незалежных людзей”.

• Заснавальнікі “Руху “За Свабоду” зьвяртаюцца ў Вярхоўны суд , 7.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG