Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы затрыманы грамадзянін Польшчы, шуканы Інтэрполам


Радыё Свабода Днямі супрацоўнікі аршанскага Гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў у памяшканьні аддзелу пашпартна-візавай службы затрымалі грамадзяніна Польшчы Томаша Бальцара, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за злачынства, здзейсьненае на тэрыторыі Нямеччыны (артыкл 226-1 Крымінальнага кодэксу Нямеччыны: нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў).

На тэрыторыі Польшчы грамадзянка Беларусі раней пражывала з згаданым палякам, была высланая з Польшчы за парушэньне рэжыму пражываньня на замежнай тэрыторыі. Арыштаваны Томаш Бальцар прыехаў да беларускай грамадзянкі ў Воршу.

Томаш Бальцар, 1973 году нараджэньня, які стала прыжывае ў польскім горадзе Жары, цяпер знаходзіцца ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня і чакае экстрадыцыі.

Паводле зьвестак аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў управы МУС Віцебскага аблвыканкаму, за 6 месяцаў гэтага году гэта ўжо 18-ты замежны грамадзянін, шуканы Інтэрполам і затрыманы на тэрыторыі Віцебскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG