Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адам Мальдзіс будзе адзначаць юбілей, калі выдасьць новую кнігу


Ігар Карней, Менск Сёньня вядомы навуковец-беларусіст, публіцыст і празаік, прафэсар Адам Мальдзіс адзначае 75-гадовы юбілей. Ён -- старшыня камісіі “Вяртаньне” Беларускага фонду культуры, кіраўнік аддзяленьня культуралёгіі Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі, ганаровы старшыня аб’яднаньня “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”.

У інтэрвію для Радыё Свабода юбіляр сказаў, што дзень нараджэньня адзначае за сталом, але не сьвяточным, а працоўным, бо ёсьць яшчэ шмат незавершанай працы:

“Cёньня я за працоўным сталом. Спадзяюся, што выйдзе кніжка ў “Беларускім кнігазборы”. Ну, а тады, ўжо як адбудзецца юбілейная прэзэнтацыя, ці як гэта назваць, праз пару месяцаў, тады і будзе нагода да віншаваньняў. Бо раней нельга адзначаць юбілей, а пазьней можна, аж да канца годe. А да таго часу спадзяюся, я думаю, кніга выйдзе. Тады і нагода, як кажуць, будзе больш вясёлая, больш творчая”.

Пра навуковыя дасягненьні прафэсара Мальдзіса і ягоную ролю ў разьвіцьці беларусістыкі чытайце на нашым сайце пазьней і слухайце ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG