Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаныя дэмакраты просяць Эўразьвяз дапоўніць сьпіс неўязных


Галіна Абакунчык, Менск Прэзыдыюм палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў вырашыў зьвярнуцца да Эўрапейскага Зьвязу з прапановаю дадаць у сьпіс службовых асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, судзьдзю Вярхоўнага суду Ганну Сакалоўскую і пракурора Гэнэральнай пракуратуры Людмілу Фэдарынчык. Падставай – іхная роля ў прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў беларускай.

Вось як гэтае рашэньне пракамэнтавала для Радыё Свабода сакратар партыі Алена Скрыган:

“Гэтая ж судзьдзя прыпыніла ня толькі Парыю камуністаў, але яшчэ зьліквідавала Партыю працы, а таксама прафсаюз аўтамабільнага сельскагаспадарчага машынабудаваньня. І справа нават не ў канкрэтным судзьдзі. Справа ў тым, што прымаюцца такія рашэньні: не прававыя, а палітычныя. Таму я лічу, што сябры палітрады мелі ўсе падставы, каб зьвярнуцца з такой прапановай да краінаў Эўразьвязу”.

• ПКБ ня мае права карыстацца сваімі рахункамі , 2.08.2004
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG