Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: гаспадарчы суд адхіліў прэтэнзіі прадпрымальніка


Радыё Свабода Сёньня гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці адхіліў прэтэнзіі індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Сіманенкава да Веткаўскага райвыканкаму аб пераносе кірмашу №2.

Прадпрымальнік дамагаўся адмены рашэньня, якое ўскладняе дробны гандаль ў забруджаным радыяцыяй райцэнтры.

Да нядаўнага часу кірмаш №2, які належаў акцыянэрнаму таварыству “Веткаўскі камбінат бытавога абслугоўваньня”, разьмяшчаўся ля аўтавакзалу. Тут працавалі звыш двух дзесяткаў прадпрымальнікаў зь Веткі й Гомелю. Сам Ігар Сіманенкаў меў на рынку чатыры ўласныя шапікі. Гандляваць ля аўтавакзалу было выгадна, паколькі кірмаш наведвалі ня толькі месьцічы, але й вяскоўцы, што прыяжджалі ў райцэнтар.

У абарону кірмашу падпісаліся звыш 700 жыхароў Веткаўскага раёну. Аднак райвыканкам вырашыў перанесці рынак на вуліцу Пралетарскую, 39. Не пагадзіўся ён і з прапановай прадпрымальнікаў добраўпарадкаваць кірмаш за ўласныя сродкі.

Судзьдзя гаспадарчага суду Любоў Мірановіч, адхіўшы прэтэнзіі прадпрымальніка да выканаўчага камітэту, паабяцала матывы адмовы выкласьці праз тры дні ў пісьмовай пастанове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG