Да мінулага лета выхаванка Вялейскага інтэрнату Віка Мароз неаднойчы выяжджала ў Італію на вакацыі да сям’і Джуста-Барначын. Летась сямейная пара вырашыла не аддаваць сірату назад у інтэрнат. Цягам 20 дзён маці абодвух сужэнцаў хавалі беларускую сірату ў Альпах, аднак урэшце вымушаны былі вярнуць. Пры канцы мінулага году беларускія органы апекі ўладкавалі Віку ў сям’ю жодзінцаў Васілеўскіх. Разам зь дзяўчынкай у гэтай сям’і выхоўваецца і ейны родны брат. Сёлета сям’я Джуста-Барначын зноў запрасіла Віку на вакацыі. 2 жніўня дзяўчынку сустракалі ў Кагалета...
Што Віка Мароз дакладна разам з прыёмнай маці ў мінулы чацьвер выяжджала ў аэрапорт Менск-2, пацьвердзіў Радыё Свабода прыёмны бацька дзяўчынкі. Але зь якой прычыны Алена Васілеўская зь Вікай не паляцелі, ён ня ведае:
“Напэўна, штосьці ім тлумачылі... Я ня ведаю, шчыра кажучы. Нічога вам не магу сказаць. Папросту не паехалі – і ўсё”.
Высьветліць, чаму Віка Мароз з прыёмнай маці вярнуліся з аэрапорту, я спрабавала і ў першага намесьніка начальніка Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Мікалая Куляша. Вось такі ў нас атрымаўся дыялёг:
Кулеш: “Дык перадумала...”
Карэспандэнтка: “У сэнсе – дзяўчынка сама перадумала? Адмовілася ехаць?”
Кулеш: “Так. Адмовілася ехаць. Не магу цяпер сказаць вам падрабязнасьці. Вывучаем гэту сытуацыю. Пакуль мы ня ў курсе, што там адбылося”.
Карэспандэнтка: “Паводле вашай вэрсіі, толькі яны самі маглі адмовіцца?”
Кулеш: “Так, так”.
Карэспандэнтка: “А ніякіх перашкод з боку афіцыйных асоб не было?”
Кулеш: “Ніхто ніякіх перашкод не чыніў”.
Намесьніца міністра адукацыі Тацяна Кавалёва таксама не абазнаная з сытуацыяй:
“У нас 32 тысячы сірот. І Міністэрства адукацыі пытаньняў кожнага асобнага дзіцяці не вядзе. Віка Мароз – такое ж дзіця, як і ўсе астатнія. Ёсьць апекуны ў Вікі Мароз. У іх і пытайцеся”.
Прыёмныя бацькі Вікі Мароз спадарства Васілеўскія заўсёды вельмі неахвотна ідуць на кантакты з журналістамі. Сёньня, калі ў Жодзіна патэлефанавала журналістка інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць”, слухаўку ўзяла сама Віка Мароз. Сказала, што прычын нявылету ня ведае. Дзяўчынка вельмі цяжка перажывае. Гэта сьведчыць і ейны прыёмны бацька:
“Ну, канечне, перажывае... Чалавек жа хацеў ляцець...”
Прыёмны бацька Вікі Мароз пацьвердзіў, што дзяўчынка з Аленай Уладзімераўнай спадзяюцца ўсё ж такі вылецець у Італію.
Летась сям’я Джуста-Барначын падала афіцыйную заяву на ўсынаўленьне Вікі Мароз. Пры канцы ліпеня ў іх нарадзіўся сын Эмануэле. Паводле беларускіх законаў, сіроты, уладкаваныя ў адну сям’ю з братамі і сёстрамі, не падлягаюць пад міжнароднае ўсынаўленьне. У сваю чаргу, адпаведна з італьянскімі законамі, сям’я ня можа ўсынаўляць дзяцей, старэйшых за ўласных.
Амбасада Беларусі ў Італіі тым часам абвергла інфармацыю пра тое, што Віка Мароз павінна прыехаць ў Італію, паведамляе БелаПАН. Італьянскі бок, паводле прадстаўніка амбасады, накіраваў праз адну з асацыяцый запрашэньне для Вікі Мароз, яе прыёмнай маці Алены Васілеўскай і роднай дачкі апэкункі, але беларускія органы апекі не далі дазволу на выезд Вікі Мароз у Італію. "Няўжо хтосьці ў цвярозым розуме мог бы меркаваць, каб Віка прыехала цяпер у Італію? Псыхолягамі даўно было ўстаноўлена, што кантакты паміж дзяўчынкай і сям''ёй на гэтым этапе не зьяўляюцца мэтазгоднымі", - падкрэсліў супрацоўнік амбасады Беларусі ў Італіі.
Беларускую сірату Віку Мароз ня выпусьцілі на вакацыі ў Кагалета (абноўлены), 5.08.2007 У італьянскай сям’і Джуста-Барначын нарадзіўся сын Эммануэль, 29.07.2007 Сям’я Джуста-Барначын ня хоча адмаўляцца ад сваёй дачкі, 14.06.2007