Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>У “Газпроме” атрыманьня новага траншу выплат за газ не пацьвярджаюць</B>


Уладзімер Глод, Менск Беларусь заплаціла 300 мільёнаў даляраў доўгу за газ з 460-ці мільёнаў. Такую інфармацыю падае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцы ў беларускіх органах кіраваньня.

Тым часам, у “Газпроме” паведамленьне “Інтэрфаксу” камэнтаваць адмовіліся. “Мы пакуль не камэнтуем гэтага паведамленьня”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік канцэрну Сяргей Купрыянаў.

Паводле інфармацыі “Інтэрфаксу”, ужо 3 жніўня былі зробленыя два пляцяжы – адзін у памеры 190 мільёнаў даляраў (пра што нашае радыё паведамляла), другі – у памеры 110 мільёнаў даляраў.

Сёньня ж старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што да канца тыдня Беларусь цалкам разьлічыцца з “Газпромам” па даўгах, якія ўтварыліся з прычыны таго, што ў першым паўгодзьдзі Беларусь аплачвала 55% цаны. Паводле Пракаповіча гэтыя плацяжы, зробленыя з рэзэрваў Нацбанку, будуць кампэнсаваныя на працягу месяца і на 1 верасьня памер золатавалютных рэзэрваў будзе ня меншы, чым на 1 жніўня – 3 мільярды 86 мільёнаў даляраў.

Старшыня Нацбанку паведаміў, што за кошт пакупкі замежнай валюты рэзэрвы банку павялічыліся на 508 мільёнаў даляраў. А усяго з пачатку году яны вырасьлі на мільярд трыста мільёнаў даляраў.

• “Газпром” даў Беларусі адтэрміноўку на тыдзень, 3.08.2007 • “Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў, 3.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG