Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў” занепакоеныя заявай Лукашэнкі пра інтэрнэт


Радыё Свабода Міжнародная праваабарончая журналісцкая арганізацыя выказала “Глыбокую занепакоенасьць” заявай Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць узмацніць кантроль над беларускім інтэрнэтам.

У заяве падкрэсьліваецца, што і так у Беларусі кантроль за інфармацыяй у інтэрнэце адзін з самых жорсткіх у краінах СНД. “Рэпартэры бязь межаў” папярэджваюць, што галоўнай пагрозай для беларускага інтэрнэту зьяўляецца “марудная сьмерць ад удушша ў выніку рэпрэсіяў, арганізаваных на самым высокім узроўні”. На мінулым тыдні ў часе выступу з нагоды 80-годзьдзя газэты “Советская Белоруссия” Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна “заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ”. Ён таксама падкрэсьліў, што “анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную памыйніцу”,

•
XS
SM
MD
LG