Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусь гатова да новых праектаў з Іранам”


Уладзімер Глод, Менск Такую заяву зрабіў сёньня намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец у часе афіцыйнай сустрэчы з парлямэнцкай дэлегацыяй Ірану. Ён таксама адзначыў, што “ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Іранам яшчэ не дасягнуў мяжы”.

Якія сумесныя праекты могуць быць у афіцыйных Менску і Тэгерану? Беларускі палітоляг Ігар Лялькоў на гэтае пытаньне адказвае так:

“На маю думку, перадусім гаворка ідзе пра гандаль зброяй. Маюцца на ўвазе тыя яе элемэнты, што вырабляюць у Беларусі, прыкладам, оптыка, магчыма, цягачы.

Таксама будуць працягвацца перамовы наконт здабычы іранскай нафты. Хаця, з майго гледжаньня, гэта дастаткова ўтапічны праект.

І, магчыма, будуць праекты, зьвязаныя з абменам досьведам у галіне атамных тэхналёгіяў. Вядома, што Іран займаецца будаўніцтвам АЭС, гэта ж зьбіраецца рабіць і Беларусь”.

• Ці абмяркоўвалі Лукашэнка і Ахмадзінэжад вайсковае супрацоўніцтва?, 22.05.2007 •
XS
SM
MD
LG