Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне асуджана беларуска – гаспадыня бардэлю


Радыё Свабода У нямецкім горадзе Фулда завяршыўся тыднёвы судовы працэс над кіраўнікамі сэксбізнэзу ў мястэчку Бад-Герсфэльд -- 37-гадовай жанчынай беларускага паходжаньня і яе 64-гадовым прыяцелем.

Рашэньнем судовай калегіі дырэктарка бардэлю і ўладальнік будынку сэкс-клюбу асуджаныя да 11 месяцаў турэмнага зьняволеньня, Яны таксама павінны заплаціць 30 тысяч эўра штрафу.

Як устанавіў суд, беларуска і яе сябар супрацьзаконна запрашалі ў сваю ўстанову дзяўчат-нелегалак зь Беларусі і Ўкраіны. Прычым, дзьве жанчыны былі ўзятыя на працу з падробнымі дакумэнтамі паўторна. Раней кабеты былі дэпартаваныя зь Нямеччыны ў Беларусь. На радзіме ім удалося зрабіць фальшывыя пашпарты, атрымаць шэнгенскія візы і зноў вярнуцца ў клюб Бад-Герсфэльду.

Як вынікае з матэрыялаў абвінавачаньня, кіраўніцтва сэкс-клюбу нядрэнна зарабляла на сваіх працаўніцах -- па 20 эўра ад кожнага палавога акту. Пра гэта напісала нямецкая газэта “Fuldaer Zeitung”.
XS
SM
MD
LG