Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Зноў падаражэў бэнзін


Ігар Карней, Менск Ад 6 жніўня канцэрн «Белнафтахім» падвысіў розьнічныя цэны на нафтапрадукты. У сярэднім падаражаньне склала каля 5%. Таксама загадам канцэрну зацьверджаныя новыя свабодныя оптавыя цэны на паліва.

Такім чынам, нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, ад сёньня будуць каштаваць: бэнзын А-80 -- 1600 рублёў за 1 літар (учора ён каштаваў 1530 рублёў), АІ-92 - 2020 (падаражэў на 90 рублёў), АІ-95 - 2310 (падаражэў на 110 рублёў). Цана дызэльнага паліва вырасла на 70 рублёў і цяпер складае 1610 рублёў.

У «Белнафтахіме» тлумачаць, што павелічэньне цэнаў адбылося ў зьвязку з увядзеньнем Расейскай Фэдэрацыяй ў 2007 годзе вывазной мыты.

Гэта ўжо трэцяе падвышэньне розьнічных цэнаў на паліва ад пачатку году. Кожным разам цэны ўзрасталі ў сярэднім на 4,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG