Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белтрансгаз” пакуль не зрабіў новых выплат “Газпрому”


Уладзімер Глод, Менск Новых паступленьняў зь Менску на рахунак расейскага канцэрну “Газпром”, каб пагасіць запазычанасьць за пастаўкі расейскага газу ў першым паўгодзьдзі 2007 году, пакуль няма. Гэту інфармацыю, якую сёньня раніцай Радыё Свабода атрымала ў прэсавай службе расейскага канцэрну, пацьвердзілі і ў прэсавай службе “Белтрансгазу”.

На мінулым тыдні беларускі бок перавёў на рахункі “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў. Каб цалкам разьлічыцца з расейцамі, неабходна выплаціць яшчэ 266 мільёнаў. “Газпром” даў адтэрміноўку на тыдзень – усю суму трэба выплаціць да 10-га жніўня.

Акрамя таго не пазьней як 23-га жніўня Беларусь мусіць разьлічыцца за карыстаньне газам у ліпені. Прычым, пачынаючы зь ліпеня, беларускі бок, паводле дзейнага кантракту, мусіць выплачваць ужо не 55, а 100 даляраў за кожную тысячу кубамэтраў газу.

• “Газпром” даў Беларусі адтэрміноўку на тыдзень , 03.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG