Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пакажуць фільм “Дарога на Курапаты”


Ганна Соўсь, Прага У сераду, 8 жніўня, у межах кампаніі “Свабоднае кіно” ў Горадні адбудзецца адкрыты прагляд дакумэнтальнага фільма “Дарога на Курапаты”. Фільм быў зьняты ў 1988 годзе. Рэжысэр Міхаіл Жданоўскі, аўтар сцэнару Аляксандар Лукашук, апэратар Сяргей Пятроўскі. Фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію ў 1994 годзе.

Гэтаму фільму – амаль 20 гадоў, але яго не паказвала беларускае тэлебачаньне. Героі фільма – сьведкі масавых забойстваў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе ў 30-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў грамадзянаў Беларусі. Інтэрвію сьледчых, рэчавыя доказы, меркаваньні нашых сучасьнікаў пра рэпрэсіі…

Дэманстрацыя фільма пройдзе на шырокім экране і з добрай акустыкай у сераду 8 жніўня, 19.00 – 20.30 у памяшканьні Таварыства беларускай школы (вуліца Будзённага 48 а - 44). Уваход вольны.

Кампанію “Свабоднае кіно” распачаў гарадзенскі Рух “За Свабоду” кінамаратонам “Гарачая вясна” ў сакавіку 2007 году, у першую гадавіну падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. У траўні ў межах кампаніі адбыўся паказ фільму “Беларускі фронт” рэжысэра Віктара Корзуна.


На сайце “Мартыралёг Беларусі” зьявяцца яшчэ блізу 60 тысячаў імёнаў рэпрэсаваных, 4.08.2007 “Дарогу на Курапаты” пакажуць па беларускім тэлебачаньні?, 6.02.2007 Рэжысэр фільма “Дарога на Курапаты” Міхаіл Жданоўскі згадвае гісторыю стварэньня стужкі, 17.05.2002 Кніга “Дарога праз Курапаты” ў бібліятэцы “Свабоды”
XS
SM
MD
LG