Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пітоны ехалі “зайцамі” з Украіны ў Беларусь


Радыё Свабода У часе мытнага кантролю цягніка “Сымфэропаль-Менск” у КПП Харобічы на Чарнігаўшчыне ўкраінскія памежныя службы знайшлі двух пітонаў, якіх нелегальна перавозіла грамадзянка Беларусі.

Як вынікае з паведамленьня памежнікаў, “пітоны ехалі цягніком, аднак без належнага камфорту. Яны знаходзіліся ў купэ правадніцы ў закіданай рабочай вопраткай скрыні”.

Нелегальных пітонаў зьнялі зь цягніка разам зь 19-цігадовай беларускай правадніцай. Цяпер украінскія памежнікі устанаўліваюць яе датычнасьць да кантрабандных пітонаў, паведамляе агенцтва УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG