Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя два актывісты АГП


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі двух актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Арцёма Дарэўскага і Аляксандра Сяргіенку.

У іх заплечніках знайшлі газэты “Свабоду Беларусі”, якія распаўсюджвалі хлопцы.

Міліцыянты паведамілі ім, што складуць на іх адміністрацыйныя пратаколы і адвязуць хлопцаў у турму на Акрэсьціна. Але дагэтуль ня вырашана, у чым будуць вінаваціць затрыманых. Арцём Дарэўскі і Аляксандр Сяргіенка знаходзяцца ў дзяжурнай частцы міліцыі.
XS
SM
MD
LG