Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 28.07.2007 – 03.08.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

“Я зьеў катлету, мне стала кепска. Лекарка выклікала хуткую дапамогу. Ёй на Акрэсьціна сказалі, што мне патрэбен канвой. Калі мяне прывёз канвой, мне надзелі кайданкі і завялі ў шпіталь. Прыкавалі кайданкамі да койкі і сказалі спаць. Калі я прасіўся ў прыбіральню, яны адчынялі гэтыя замкі, а потым зноў зачынялі”.

Сяржук Клюеў, моладзевы актывіст, арыштаваны на 10 сутак – пра атручэньне ў турме на Акрэсьціна.

“Уся рыторыка і ўсе дзеяньні ўладаў мусяць дэманстраваць, што ў нас свая незалежнасьць, а ў вас – свая незалежнасьць”.

Віталь Цыганкоў, аглядальнік Радыё Свабода – у перадачы “Праскі акцэнт” пра сьвяткаваньне апазыцыяй 27 ліпеня.

“Траціна эканомікі стратная, калі адкінуць кавярні, сталовыя і самастойныя прадпрыемствы”.

Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі – падчас пасяджэньня ўраду.

“Мы б не пагадзіліся з ацэнкай, што ў Беларусі ёсьць грошы. Наша кампанія Global Іnsight на мінулым тыдні зьнізіла сувэрэнны рэйтынг Беларусі да сытуацыі магчымага дэфолту”.

Натальля Лешчанка, аналітык брытанскага дасьледчага цэнтру Global Іnsight – пра беларуска-расейскі газавы канфлікт.

“Лукашэнка дэманструе сябе, сваю "круцізну". Для яго гэта элемэнт палітычнага піяру для беларусаў – маўляў, глядзіце які я , я і так магу, і гэтак магу, і ніхто мне ня ўказ”.

Марк Урноў, кіраўнік расейскага дасьледнага цэнтру “Экспэртыза” – у перадачы “Экспэртыза Свабоды”.

“Упершыню я дазваляю сабе гучна пра гэта сказаць: Расея хоча прыватызаваць ня толькі асобныя прадпрыемствы, нават бясплатна іх прыхваціць. Яны хацелі б прыватызаваць усю краіну”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – падчас наведваньня рэдакцыі газэты “Советская Белоруссия”.

“Расея гатовая плаціць за інтэграцыю. А за адсутнасьць інтэграцыі яна плаціць не гатовая”.

Сяргей Маркаў, дырэктар расейскага Інстытуту палітычных дасьледаваньняў – пра беларуска-расейскі газавы канфлікт.

“Праўдападобна, што для Аляксандра Лукашэнкі пачаліся ягоныя апошнія дні”.

“Financial Times Deutschland” – пра беларуска-расейскі газавы канфлікт.

“Расея хоча транспартныя сеткі на тэрыторыі Беларусі, Расея хоча скупаць беларускую эканоміку, яе стратэгічныя структуры. Дарэчы, Захад хоча таго ж самага. Лукашэнка будзе вымушаны выбіраць паміж Расеяй і Эўразьвязам”.

Аляксандар Рар, кіраўнік аддзелу Расеі і СНД нямецкай Рады вонкавай палітыкі – пра ўрокі беларуска-расейскага газавага канфлікту.

“Добра, што мы вярнуліся да нармальнага, рабочага ўзаемадзеяньня. І разьлічваем, што і надалей будзем выразна працаваць адпаведна з падпісаным кантрактам. Я хачу адзначыць, што мы толькі адклалі ўвядзеньне абмежаваньняў на тыдзень. Таму цягам гэтага тыдня трэба аплаціць суму доўгу, якая засталася”.

Сяргей Купрыянаў, афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” – пра вынікі перамоваў зь беларускай дэлегацыяй і адтэрміноўку скарачэньня паставак газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG