Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – Міхал Залескі


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе эканаміст Міхал Залескі, які між іншага пракамэнтуе вынікі і наступствы чарговага газавага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй.

Людзі на вуліцах Горадні скажуць, ці паўплывала на іх дабрабыт падаражэньне расейскіх нафты і газу?

У "Начныя досьледах" – гутарка пра магчымасьці ўладаў умешвацца ў зьмест інтэрнэт-сайтаў і спосабы супрацьдзеяньня спробам цэнзуры сеціва. Жыхары Магілёва адказваюць на пытаньне, якой інфармацыі яны больш давяраюць – з тэлебачаньня ці з інтэрнэту?

"Начная аБЛОГа" беларускага інтэрнэту таксама будзе збольшага прысьвечаная рэакцыі інтэрнэт-супольнасьці на заклік Аляксандра Лукашэнкі "спыніць анархію ў інтэрнэце".

Апрача таго, слухачы "Начной Свабоды" даведаюцца пра новы фільм Сяргея Патаранскага аб сакавіцкіх падзеях 2006 году ў Менску. Вядомыя людзі адкажуць на пытаньне маладой слухачкі Свабоды: "Што можа зрабіць для Бацькаўшчыны звычайная дзяўчына?"

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра гомельскі фольк-рок гурт "Бан Жвірба", а ў "Начной чытанцы" Ігар Бабкоў закончыць чытаць свае вершы.

Пасьля 23-й гадзіны – запіс адказаў экс-кіраўніка Нацбанку Беларусі Станіслава Багданкевіча на пытаньні слухачоў "Свабоды", у "Экспэртызе "Свабоды" аналітыкі ацэняць, як паўплывае на імідж беларускага кіраўніцтва чарговы газавы канфлікт з Расеяй, прагучыць таксама "Падарожжа "Свабоды" – аповед Зьмітра Бартосіка пра вёску Козенкі Мазырскага раёну.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG