Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства энэргетыкі Беларусі: “Газпром” парушыў дамову


Уладзімер Глод, Менск Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў “Інтэрфаксу”, што ў дзейным кантракце з “Газпромам” прапісаны тэрмін для вырашэньня спрэчак у памеры 45 дзён.

Паводле першага намесьніка міністра, калі ісьці ад таго, што Беларусь мусіла пагасіць запазычанасьць не пазьней як 23 ліпеня, дык “Газпром” павінен быў патрабаваць плацяжы да 7 верасьня. Эдуард Таўпянец сказаў таксама, што “да 7 верасьня Беларусь магла б цалкам пагасіць запазычанасьць”.

Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў у інтэрвію нашаму Радыё пракамэнтаваў выказваньне беларускага чыноўніка так:

“Газпром” нічога не парушаў. Тэрмін 45 дзён тычыцца падачы пазову ў суд. А скарачэньне паставак, калі парушаюцца ўмовы аплаты, мы можам уводзіць самі, папярэдне паведаміўшы гэта іншаму боку за 48 гадзін да санкцыяў”.

•“Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў , 03.08.2007 •Сяргей Купрыянаў: “Наступная кантрольная дата – 10 жніўня, 10.00”, 03.08.2007 •Абмежаваньне пастаўкі газу ў Беларусь адкладзенае, 03.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG