Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Валожын: чатыры актывісты моладзевага руху затрыманыя міліцыяй


Любоў Лунёва, Менск Міліцыянты затрымалі чатырох студэнтаў, якія адпачывалі ў летніку дэмакратычнай моладзі на беразе Іслачы. Іх даставілі ў Валожынскі РУУС.

Адзін з затрыманых паведаміў па мабільным тэлефоне карэспандэнту Радыё Свабода, што міліцыянты раяцца з кіраўніцтвам аб далейшых дзеяньнях – ці прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасьці, ці проста выдаліць з тэрыторыі летніку. Прозьвішчы затрыманых пакуль не вядомыя.

Раней сёньня міліцыянты Валожынскага РУУС, а таксама супрацоўнікі раённай санэпідэмстанцыі зьявіліся ў намётавым лягеры ля вёскі Міжрэчча, дзе другі дзень адпачываюць прадстаўнікі дэмакратычных моладзевых арганізацыяў і загадалі моладзі згарнуць намёты.

• Валожын: міліцыянты ліквідуюць лягер дэмакратычнай моладзі, 03.02.2007
XS
SM
MD
LG