Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: ТБМ прапанавала ўвекавечыць імя Дуніна-Марцінкевіча


Радыё Свабода Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы прапанавала Бабруйскаму гарвыканкаму 2008 год правесьці пад знакам 200-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Актывісты прапанавалі ўсталяваць у Бабруйску помнік Дуніну-Марцінкевічу, перайменаваць вуліцу Карла Лібкхнехта у вуліцу Дуніна-Марцінкевіча, а таксама на працягу ўсяго году выкарыстоўваць юбілейную тэматыку ў аздабленьні вуліцаў гораду.

Беларускі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 году на Бабруйшчыне ў фальварку Панюшкавічы. Ахрысьцілі Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйскім катэдральным касьцёле. У Бабруйску ён скончыў павятовую школу.

Пры канцы 80 гадоў XX стагодзьдзя ў Бабруйску ўжо зьбіраліся ўсталяваць помнік Дуніну-Марцінкевічу, але справу не давялі да канца. Помнік скралі. Замест яго паставілі непрыкметны бюст. Вуліцы зь імем Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску няма. Раней у яго гонар быў названы тэатар, які месьціцца на вуліцы Карла Лібкхнэхта, якую і хочуць перайменаваць актывісты ТБМ.
XS
SM
MD
LG