Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка: “Вэнэсуэле самой патрэбны крэдыты”


Уладзімер Глод, Менск У выступе перад калектывам “Советской Белоруссии” Аляксандар Лукашэнка ўчора сказаў, што Беларусі абяцаюць крэдыты ў розных краінах: “І Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо”.

Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка з гэтай нагоды адзначае:

“Што тычыцца ўраду палкоўніка Чавэса, дык ён, адрозна ад урадаў цывілізаваных краінаў, можа лёгка распараджацца грашыма. Але ж уся рэч у тым, што, як гэта вядома, Вэнэсуэле самой патрэбны крэдыты. Так што аргумэнт пра пазыку ў Вэнэсуэлы вісьне ў паветры. А іншыя краіны? Тут можна сказаць толькі адно – цяпер ніхто ў цэлым сьвеце, так бы мовіць, сходу мільярдных крэдытаў не дае”.

Заяву Аляксандра Лукашэнкі, што крэдыты для аплаты за расейскі газ прапануюць нават заходнія камэрцыйныя банкі, Леанід Заіка пракамэнтаваў так:

“Прыватныя банкі, банкаўскія кансорцыюмы могуць даць крэдыты. Але толькі пад гарантыі ўраду альбо пад заклад нерухомасьці, тых жа нафтаперапрацоўчых заводаў. Я думаю, іх можна закласьці. Чаму ж не?”

• На расейскі газ Лукашэнка пазычыць у Чавэса, 02.08.2007
XS
SM
MD
LG