Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ліквідатары зьбіраюцца пікетаваць у Маскве


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня старшыня незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар” Аляксандар Валчанін паведаміў Радыё Свабода, што ён з паплечнікамі накіраваў пісьмовае папярэджаньне дзяржсакратару “саюзнай дзяржавы” Паўлу Барадзіну.

“Мы змушаныя заявіць пра свой намер правесьці 20 жніўня пікет на Старой плошчы ў Маскве ля вокнаў кабінэту пана Барадзіна. Гэта будзе акцыя пратэсту на ігнараваньне ўсіх нашых ранейшых просьбаў і патрабаваньняў”, –сказаў нашаму радыё Аляксандар Валчанін.

Ён дадаў, што зварот падпісалі больш як 100 удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя людзі абураныя адменай у Беларусі грашовай кампэнсацыі за страчанае здароўе. Яны патрабуюць такога ж узроўню матэрыяльнай падтрымкі, якая існуе цяпер у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG