Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" падаў у суд на ўпраўленьне юстыцыі


Радыё Свабода Управа “Маладога фронту” падала пазоў у суд гораду Менску супраць упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб''яднаньнях і зарэгістраваць “Малады фронт”. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні для прэсы незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Тым самым маладафронтаўцы працягваюць заставацца на стадыі рэгістрацыі і могуць на законных падставах выступаць ад імя руху.

У прэсавым рэлізе таксама гаворыцца: “Чакаецца, што судовае паседжаньне, на якім чыноўнікам прыйдзецца растлумачыць суду, чаму правядзеньне масавых акцыяў згодна з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах, на іх погляд, зьяўляецца парушэньнем у статуце, адбудзецца ў верасьні”. • Улады адмовіліся рэгістраваць “Малады фронт”, 10.07.2007
XS
SM
MD
LG