Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Белтрансгаз” пералічыў “Газпрому” 190 мільёнаў даляраў


Уладзімер Глод, Менск Такую лічбу нашаму радыё назваў прэсавы сакратар “Белтрансгазу” Ўладзімер Чэкаў. Ён падкрэсьліў, што гэта сума першага траншу.

Раней афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў у інтэрвію Радыё Свабода адмовіўся назваць канкрэтную суму, якую “Белтрансгаз” пералічыў на рахунак расейскага канцэрну.

Такім чынам, беларускі бок вінаваты за першае паўгодзьдзе 2007 году яшчэ 266 мільёнаў. У “Газпроме” спадзяюцца, што гэтыя грошы паступяць у Маскву цягам тыдня, да 10 жніўня.
XS
SM
MD
LG