Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Сяргей Купрыянаў: “Наступная кантрольная дата – 10 жніўня, 10.00”


Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў заявіў у інтэрвію нашаму радыё, што перамовы зь беларускім бокам скончыліся посьпехам.

Купрыянаў сказаў: “Сёньня раніцай “Белтрансгаз” зрабіў першую плату на значную частку запазычанасьці. Таму “Газпром” прыняў рашэньне ад сёньняшняга дня абмежаваньня паставак ня ўводзіць. Мы чакаем поўнай аплаты ўсіх даўгоў цягам тыдня. І стопрацэнтных выплат за бягучыя пастаўкі”.

Якую суму аплаціў беларускі бок, Сяргей Купрыянаў не паведаміў, сказаўшы, што гэта камэрцыйная інфармацыя.

“Калі беларускі бок захоча яе агучыць, тады ён гэта зробіць. Магу толькі сказаць, што гэта значная сума”, – дадаў Купрыянаў.

Ён таксама яшчэ раз нагадаў, што ад 1 ліпеня бакі павінны былі перайсьці на 100-працэнтную аплату, аднак гэтага не адбылося.

“Добра, што мы вярнуліся да нармальнага, рабочага ўзаемадзеяньня. І разьлічваем, што і надалей будзем выразна працаваць адпаведна з падпісаным кантрактам. Я хачу адзначыць, што мы толькі адклалі ўвядзеньне абмежаваньняў на тыдзень. Таму цягам гэтага тыдня трэба аплаціць суму доўгу, якая засталася. А 23 жніўня трэба правесьці ўсе сто працэнтаў плацяжоў за ліпень. Будзем глядзець, як будзе выконваць “Белтрансгаз” тыя абавязаньні. Наступная кантрольная дата – 10 жніўня, 10.00 раніцы. Але ў гэтым выпадку магчымае скарачэньне будзе не такім значным, як гэта было б сёньня, бо частка доўгу ўжо аплачана”, – сказаў у інтэрвію нашаму радыё афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG