Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Абмежаваньне пастаўкі газу ў Беларусь адкладзенае


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта паведаміла нашаму радыё прадстаўніца прэсавай службы расейскай кампаніі "Газпром".

У выніку перамоваў у Маскве паміж прадстаўнікамі "Белтрансгазу" і "Газпрому", якія доўжыліся ўсю мінулую ноч, дасягнута кампраміснае рашэньне.

У прэсавым рэлізе сказана: "У зьвязку з тым, што сёньня "Белтрансгаз" ажыцьцявіў першую выплату на значную частку запазычанасьці, вырашана адкласьці абмежаваньне пастаўкі газу спажыўцам Беларусі. "Газпром" чакае, што беларускі бок цягам тыдня цалкам разьлічыцца за запазычанасьць".

Паводле ранейшай заявы "Газпрому", пастаўкі газу ў Беларусь мелі быць скарочаныя на 45 адсоткаў ад 10-й гадзіны маскоўскага часу (9-й менскага часу) у зьвязку зь нявыплатай запазычанасьці. Перамовы вяліся ўсю ноч.

Учора кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе перад журналістамі заявіў, што Беларусь выплаціць "Газпрому" доўг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG