Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 2 жніўня


Радыё Свабода



“Я аддаў каманду: узяць з рэзэрваў гэтыя грошы і заплаціць ім гэтыя 460 мільёнаў даляраў. Гэта – ня сума для краіны. Канечне, мы агаляем рэзэрвы, але сёньня і Чавэс, і іншыя нашы добрыя сябры заявілі: не перажывайце – колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камэрцыйны працэнт), мы вам дамо. Дзеля таго, каб у вас была поўная стабільнасьць”.



А.Лукашэнка аб намеры заплаціць Расеі за газ.



***

“Дапамагло тое, што мы былі ўтраіх: я, Вольга Радкевіч і Анастасія Крыловіч. Мы не давалі адна другой здавацца. У нас не было запалак. Мы елі ягады, пілі ваду. Сядзелі на адным месцы, зьберагалі сілу”.



Юлія Твардоўская, адна з трох грамадзянак Беларусі, якія раней заблудзіліся ў лясах Карэліі. Сёньня беларускі пакінулі шпіталь у расейскім райцэнтры Сегежа і рыхтуюцца да вяртаньня ў Менск. Амаль тыдзень турыстак шукалі выратавальныя службы Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG