Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарачэньня паставак газу ў Беларусь яшчэ можна пазьбегчы


Радыё Свабода Пра гэта паведаміў сёньня, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, прэсавы сакратар “Газпрома” Сяргей Купрыянаў. Купрыянаў сказаў, што заява беларускага боку расплаціцца за расейскі газ абнадзейвае.

Пра гэта Купрыянаў заявіў у праграме навінаў НТВ. Ён пацьвердзіў, што дэлегацыя “Белтрансагазу” вылецела ў Маскву, каб заўтра абмеркаваць пагашэньне доўгу.

“Заўтра раніцай мы працягнем нашы кантакты зь “Белтрансгазам”, – заявіў прадстаўнік “Газпрому”. Ён дадаў: “Да 10 гадзінаў, на якія мы прымеркавалі скарачэньне паставак, часу дастаткова, каб гэтае пытаньне ўрэгуляваць”.

• На расейскі газ Лукашэнка пазычыць у Чавэса, 1.08.2007
XS
SM
MD
LG