Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 2 жніўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд сеціва за 2-га жніўня

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна “заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ”. “Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную памыйку”, – заявіў кіраўнік дзяржавы ў час выступу з нагоды 80-годзьдзя газэты “Советская Белоруссия». Камэнтары з форумаў парталу Tut.by :

“Пра газ хай лепш падумае... Тожа мне – мадэратар”;

“Трэба пакінуць адзін сайт -- president.gov.by”;

“Відаць, дабраўся да форумаў і быў у шоку”;

Камэнтары з сецявой суполкі minsk_by:

“Трэба спыняць дыктатарскія замашкі”;

“Вось з-за такіх фраз як “дыктатарскія замашкі” нам інтэрнэт і закрыюць J”;

“Як толькі пачнуць фільтраваць інтэрнэт, я зьеду з гэтай краіны”.

Наведнікі парталу “Наша Ніва” абмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расея хоча скупіць усю Беларусь, а ён, маўляў, на калена ня стане.

“Расея нiколi ня спынiць фiнансаваньне рэжыму Лукашэнкi”;

“Ох, весела хутка будзе”;

“За выдаткi саюзу з Расеяй апошняя павiнна плацiць”.

Настаўнік гісторыі і пісьменьнік з Гомелю Сяргей Балахонаў ў сваім дзёньніку піша пра сьвяткаваньне газэтай “Советская Белоруссия” свайго 80-годзьдзя: “Газэта пачала выходзіць 2 жніўня 1927 г. пад назвай "Рабочий". У "чорным кастрычніку" 1937-га атрымала назву "Советская Белоруссия". Зь верасьня 1941 па ліпень 1944-га выдавалася на беларускай мове пад назвай "Совецкая Беларусь”... Усё ў прынцыпе і добра, і лягічна, і зь пераемнасьцю. Але рэч у тым, што ў гісторыі беларускай прэсы вядома газэта з назвай "Савецкая Беларусь", якая выдавалася з 1920 па 1933 год. Сярод імёнаў адказных рэдактараў Сьцяпан Булат, Зьміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі, Міхась Чарот. На старонках гэтай газэты друкаваліся ці ня ўсе тагачасныя вядомыя беларускія пісьменьнікі. Дасьледчыкі зазначаюць, што газэта наўмысьля імкнулася сабраць усе літаратурныя сілы тагачаснай БССР, спрыяла творчай супрацы старэйшых і маладых пісьменьнікаў.

Закавыка ў тым, што тая "Савецкая Беларусь" адсутнічае ў радаводзе цяперашняй "Советскай Белоруссии".

Інфармацыйны праект “Вока” ў сваім блогу віншуе “з Днём дэсантнiка ўсiх, хто лiчыць сябе такiмi! Ведаем, што ў шэрагах нашых сталых наведнiкаў ёсьць асобы, для якiх 2 жнiўня -- гэта прафэсiйнае сьвята”.

Камэнтар:

“Сёньня на вуліцу лепш не ісьці...”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG