Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – Алена Скрыган


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру Свабоды будзе Алена Скрыган, адна з лідэраў Партыі камуністаў беларускай, дзейнасьць якой сёньня была прыпыненая Вярхоўным судом Беларусі на 6 месяцаў.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, ці вераць яны ў камунізм?

"Начныя досьледы" сёньня пра тое, ў якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой? А менчукі адкажуць на пытаньне, дзе ў Беларусі можна экстрэмальна адпачыць? Акрамя таго расповяд пра новыя тамы кнігі Уладзімера Падгола "Народны тэлевізар", агляд навінак кіно ад Максіма Жбанкова, рэпартаж з менскага канцэрту Весны Касэрэс — выканаўцы бразыльскай, кубінскай і славянскай музыкі.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповяд пра гомельскі фольк-рок гурт "Бан Жвірба", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Ігара Бабкова.

Пасьля 23-й гадзіны – перадача Ягора Маёрчыка "Абед у Івянцы" з сэрыі "Падарожжа Свабоды", "Беларуская Атлянтыда без бар''ераў" пра тое, як разумела сьмерць шляхта ВКЛ, "Беларускае замежжа" пра лёс палітычнага ўцекача Аляксандра Янкоўскага, якога ўлады Літвы могуць перадаць у Беларусь, і агляд лістоў слухачоў "Свабоды".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры Свабоды і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG