Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аглядальнік “Economist” Э. Лукас: "Рэжым трымае ўсё пад кантролем"


Радыё Свабода Пра пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-расейскіх дачыненьняў у сьвятле намеру “Газмпрому” зьнізіць з 3 жніўня на 45 працэнтаў падачу газу карэспандэнт нашага радыё Лук Олнат гутарыў сёньня з аглядальнікам часопісу “Economist” Эдам Лукасам.

Што неабходна зрабіць Беларусі, каб зьнізіць для сябе наступствы падаражэньня расейскага газу?

Лукас: “Абсалютна відавочна, што́ Беларусь мае рабіць. Па-першае, адмаўляцца ад энэргаёмістых відаў вытворчасьці, скарыстоўваць газ больш абдумана, разважліва. Іншыя краіны, якія купляюць газ па высокай цане, стараюцца выкарыстоўваць яго больш ашчадна. З прычыны эксцэнтрычнай Лукашэнкавай манеры кіраваньня беларуская эканоміка не прайшла належнай рэструктурызацыі. У беларускіх уладаў было шмат часу, каб перабудаваць сыстэму выкарыстаньня энэргіі, але яны гэтага не зрабілі. І цяпер за гэта расплачваюцца. Але ўсё яшчэ можна зрабіць.

Высокія цэны на газ прымушаюць людзей, і гэта добра, быць больш ашчаднымі. Грузія прадэманстравала нам, што постсавецкая эканоміка можа функцыянаваць пасьпяхова. Трэба толькі правесьці дывэрсыфікацыю і навучыцца эканоміць”.

Эд Лукас вельмі высока ацэньвае пэрспэктывы беларускай эканомікі ў разе яе лібэралізацыі.

Лукас: “Я думаю, трагедыя ў тым, што Лукашэнка не разумее выгадаў эканамічнага рэфармаваньня. Ён бачыць толькі горшы бок. Ён не разумее, на чым грунтуецца сучасная эканоміка. Ён не ўсьведамляе да канца, што ягоная краіна знаходзіцца ў вельмі добрым месцы і магла б напраўду быць надзвычай цікавай для інвэстараў.

Беларусь магла б мець вельмі сьветлую будучыню, але вельмі цяжка паверыць, што ў Беларусь пры Лукашэнку можа прыйсьці неабходная адкрытасьць, бо ягоны рэжым трымае ўсё пад кантролем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG