Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: “У падобных газавых спрэчак ёсьць палітыка”


Радыё Свабода Камэнтуючы намер “Газпрому” скараціць ад заўтра пастаўкі газу ў Беларусь, амэрыканскія і брытанскія аглядальнікі робяць выснову, што за чарговай спрэчкай Расеі з адной з постсавецкіх рэспублік стаяць палітычныя матывы.

ВВС паведамляе:

“Гэта спрэчка выклікала занепакоенасьць у межах Эўрапейскага Зьвязу адносна надзейнасьці экспарту расейскага газу ў эўрапейскія краіны. Праз беларускія трубаправоды праходзяць 20% паліўных паставак у Заходнюю Эўропу. Кіраўніцтва ЭЗ заклікае абодва бакі вырашыць праблему без затрымак і стварыць умовы для своечасовага аднаўленьня паставак”

Брытанская The Dayli Mail піша:

“Пуцін справакаваў страх адносна небясьпекі новай “энэргетычнай вайны, калі абвясьціў, што “Газпром” удвая паменшыць аб’ёмы паліўных паставак у Беларусь. Гэта адбылося пасьля таго, як Менск ня здолеў цалкам аплаціць папярэднія пастаўкі. предыдущие поставки”. Выданьне цытуе словы колішняга беларускага прэм''ера Міхаіла Чыгіра: "Газпром" хоча або атрымаць грошы, або прыняць удзел у прыватызацыі найбольш важных прадпрыемстваў Беларусі. Лукашэнка, аднак, не зьбіраецца бяз бою пагаджацца ні на першы, ні на другі варыянты” Чыгір лічыць, што Беларусь у стане заплаціць, аднак патрабуе субсыдый з боку расейскага ўраду”

The New York Times падае, што спрэчка зь Беларусьсю нагадвае 2005 год, калі “Газпром” патрабаваў ад Украіны плаціць за прыродны газ па павышаных коштах.

“Гэтым разам, аднак, патэнцыйныя наступствы наўрад ці будуць такімі сур’ёзнымі. Паводле аналітыкаў, у падобных спрэчак ёсьць і палітычныя прычыны. Ад росту коштаў пацярпелі празаходнія ўрады ў такіх постсавецкіх рэспубліках як Украіна ды Грузія.

Маленькія краіны на захад ад Расеі - гэтак званыя “транзытныя краіны” - дамагаюцца, каб цяпер, у час рэкордна высокіх коштаў на нафту, іх доля даходаў з газаправодаў павялічвалася б.. Урады прэтэндуюць на долю гэтых даходаў або ў форме ільготных паставак, альбо ў форме мыта, што прызначаецца за транзыт газу па іх тэрыторыях.

"Газпром" ня згодны. Ён заяўляе, што імкнецца прызначаць больш высокія кошты ў адпаведнасьці з ростам цэн на энэрганосьбіты на ўсясьветным рынку”, піша The New York Times
XS
SM
MD
LG