Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія заклікае даць гарантыі стабільных паставак газу


Радыё Свабода Брусэль. Эўрапейская камісія запатрабавала ад Расеі і Беларусі хутка вырашыць чарговую газавую спрэчку і гарантаваць стабільнасьць паставак газу ў Эўропу.

"Камісія перакананая, што бясьпечныя і непарушальныя пастаўкі энэргарэсурсаў маюць ключавое значэньне для эканомікі Эўропы. Таму спрэчкі аб пастаўках энэргарэсурсаў у беспасярэдняй блізкасьці ад Эўразьвязу выклікаюць сур''ёзную заклапочанасьць".

У адказ на новы газавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй Эўракамісія плянуе на наступным тыдні правесьці сустрэчу спэцыяльнага кансультацыйнага воргану Gas Coordination Group, каб разгледзіць сытуацыю.

Таксама Эўракамісія ў шчыльным кантакце з Газпромам і ўрадам Беларусі. Учора была актывізаваная Карэспандэнцкая сетка энэргетычнай бясьпекі, у якую ўваходзяць Эўракамісія, краіны Эўрапейскага Зьвязу і сакратарыят ЭЗ. Паміж бакамі таксама пастаянны абмен.
XS
SM
MD
LG