Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Караганаў: “Мы, натуральна, ня хочам абрушваць Беларусь”


Алесь Дашчынскі, Менск Расейскі “Газпром” выказаў намер скараціць з 3 жніўня пастаўкі газу ў Беларусь на 45 працэнтаў -- прапарцыйна з фактычнай аплатай газу беларускім бокам.

Старшыня прэзыдыюму расейскага Савету па зьнешняй і абароннай палітыцы Сяргей Караганаў заявіў, што гэтае рашэньне “Газпрому” мае выключна эканамічнае абгрунтаваньне. І калі афіцыйны Менск паспрабуе пачаць незаконны адбор газу, то Расея ўжыве іншыя санкцыі:

«Расеі надакучыла падкормліваць маласяброўскі рэжым у Беларусі. Менск ня плаціць. Адпаведна – мы скарачаем пастаўкі.

Беларускі рэжым не разумее мовы дружбы – усе ўжо ў гэтым пераканаліся. Таму будзе чыста камэрцыйны, жорсткі падыход.

Мы, натуральна, ня хочам абрушваць Беларусь. Менавіта таму мы патрабуем выплат цяпер, летам, калі дамы беларусаў не замерзнуць”.

Паводле Сяргея Караганава, гэта ніякім чынам ня зьвязана з выбарчай кампаніяй у Расеі. Пры тым, што камуністы атрымалі згоду ад Лукашэнкі на выкарыстаньне яго імя ў выбарчай кампаніі:

“Камуністы – гэта ўсеагульнае расейскае пасьмешышча. І калі Лукашэнка хоча да іх далучыцца, – гэта яго права. Але неяк камуністаў тут ніхто не баіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG