Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі заплацяць за сваё выратаваньне


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай са шпіталю расейскага гораду Сегежу (260 кілямэтраў на поўнач ад Петразаводску) выпісаныя трое беларускіх турыстак. Напярэдадні яны былі адшуканыя расейскімі выратавальнікамі ў лесе Карэліі, дзе заблудзіліся яшчэ 27 ліпеня.

Супрацоўніца Карэльскага рэгіянальнага ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі Зінаіда Буртоўская паведаміла Радыё Свабода, што ў пошуку беларусак удзельнічалі выратавальнікі МНС і дэсантнікі авіябазы лесааховы Паўночна-Заходняга рэгіёну Расеі.

Зінаіда Буртоўская ўдакладніла, што за працу дэсантнікаў і за выкарыстаньне гелікоптэру беларускам давядзецца заплаціць, бо пошук вёўся пад фінансавыя гарантыі адной з камэрцыйных фірмаў Масквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG