Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Шлындзікаў: “Скарачэньне газу найбольш адаб’ецца на хіміках”


Уладзімер Глод, Менск Былы генэральны дырэктар канцэрну “Амкадор”, старшыня камісіі ў справах рэфармаваньня эканомікі Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Васіль Шлындзікаў прагназуе, што магчымае зьмяншэньне амаль удвая паставак газу на Беларусь перадусім адаб’ецца на прадпрыемствах хімічнай прамысловасьці.

Менавіта яны, як, прыкладам, гарадзенскі “Азот”, больш за іншых карыстаюцца энэрганосьбітамі. Спадар Шлындзікаў таксама адзначае, што скарачэньне газу прывядзе да падаражаньня беларускай прадукцыі:

“Калі нейкае канкрэтнае прадпрыемства захоча пакінуць свой прыбытак без зьмяненьня, яно вымушана будзе павялічваць цану. У розных прадпрыемстваў гэта будзе па-рознаму: хтосьці ўздыме кошты на 5%, а асабліва энэргаёмістыя прадпрыемствы (прыкладам, “Керамін”) можа і на 10. Аднак ня ўсе гэта могуць зрабіць, бо інакш згубіцца канкурэнтаздольнасьць прадукцыі. І таму хтосьці скароціць свае прыбыткі, а хтосьці павялічыць свае страты. Кажуць, што цяпер у Беларусі траціна стратных прадпрыемстваў. Думаю, іх колькасьць узрасьце да паловы. Вернемся да таго, што мы ўжо праходзілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG