Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: “Урад хацеў уратавацца халяўнымі грашыма”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Сёньня цягам гадзіны на пытаньні слухачоў Свабоды адказваў вядомы навуковец і палітык Станіслаў Багданкевіч.

Спадар Багданкевіч – доктар эканамічных навук, прафэсар. У 1991–1995 гадах быў старшынём праўленьня Нацыянальнага банку. Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў 1995–2000 гадах, цяпер – ганаровы старшыня. Жанаты, мае трох сыноў.

* * * Адказ на тэлефанаваньне Ігара Кірына з Глуску: “Спажыўцы ўнутры краіны плацяць нармальна і ў поўным аб’ёме. Беларусь атрымала каля паўмільярда даляраў за “Белтрансгаз” – прыкладна такую суму, якую Беларусь павінна за газ за паўгода. Ня ясна, што зашкодзіла ўраду Беларусі расплаціцца за пастаўляны газ?”

Багданкевіч: “На мой погляд, ён цалкам вінаваты ў чарговай крызыснай сытуацыі. Бо грошы сапраўды ёсьць. Акрамя згаданых вамі грошаў яшчэ і за мяжой набралі больш за мільярд даляраў пазыкаў... Таму сёньняшнюю пазыцыю ўраду я расцаніў бы як спробу выбіць з Расеі льготныя крэдыты – беспрацэнтныя, на працяглыя тэрміны. Прычына ў занядбаным стане нашай эканомікі. Тое ж тычыцца і гандлёвага балянсу, асабліва ў таварнай групе, і нізкай рэнтабэльнасьці, і сапраўдных завалаў непрададзенай прадукцыі на складах, дэбіторскай запазычанасьці. У гэтых умовах урад і хацеў, як у народзе кажуць, узяць на халяву грошы пад выратаваньне сваёй будучыні. Аднак тыя намеры не ўлічылі сёньняшнія рэаліі. Нумар не прайшоў”.

Цалкам адказ слухайце ў відэафрагмэнце запісу перадачы (3 Mb).


Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 3 жніўня.
XS
SM
MD
LG