Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст судзіцца з ПКБ


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі ўзнавіў разгляд позвы Міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай.

Прадстаўнік міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон патрабуе прыпыненьня дзейнасьці ПКБ на шэсьць месяцаў – максымальны тэрмін, які дазваляе дзейнае заканадаўства. На ягоную думку, якую ён агучыў у судзе, “ПКБ стала выходзіць за рамкі прававога поля”.

З гэтым не пагаджаюцца першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін і сакратар ЦК Алена Скрыган, які адстойваюць на працэсе інтарэсы сваёй партыі.

Судовае паседжаньне, якое вядзе Ганна Міхайлоўская, пачалося 31 ліпеня.

• А.Скрыган: “Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць ПКБ”, 01.08.2007
XS
SM
MD
LG