Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць на Свабодзе – Станіслаў Багданкевіч


Радыё Свабода 2 жніўня, ад 08.30 да 09.30 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвае Станіслаў Багданкевіч.

Ён доктар эканамічных навук, прафэсар. У 1991-1995 гадах быў старшынём праўленьня Нацыянальнага банку. Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў 1995-2000 гадах, зараз – ганаровы старшыня. Жанаты, мае трох сыноў.

Што тычыцца сёньняшняга беларуска-расейскага паліўнага канфлікту, Станіслаў Багданкевіч кажа:

"Дэкляраваныя Менскам і Масквой інтэграцыйныя намеры ніяк не падмацоўваюцца рэальнай практыкай. Абодва бакі парушаюць дадзеныя імі абавязацельствы ў найгалоўнейшай справе, словы пра будаўніцтва так званай саюзнай дзяржавы застаюцца пустой рыторыкай."
XS
SM
MD
LG