Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада пазбаўляе Беларусь гандлёвых прэфэрэнцый


Радыё Свабода Канада з сёньняшняга дня павялічвае мыта на імпарт з Беларусі. Паводле міністра замежных справаў Канады Пітэра МакКэя Беларусь будзе пазбаўленая канадзкага ільготнага тарыфу. Гэта -- другі крок пасьле захадаў па абмежаваньні канадзкага экспарту ў Беларусь, прынятых у сьнежні летась.

Атава разглядае пазбаўленьне Беларусі гандлёвых прэфэрэнцый як форму ціску, каб прымусіць Беларусь паважаць правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы. Кіраўнік канадзкага МЗС заявіў, што беларускія ўлады працягваюць ігнараваць міжнародныя патрабаваньні паважаць правы чалавека. Сытуацыя ў гэтай галіне пагоршылася пасьля вельмі несправядлівых прэзыдэнцкіх выбараў, заявіў Пітэр МакКэй.

Летась таваразварот паміж Беларусьсю і Канадай склаў 29 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG