Кабеты старэйшага веку трымаюць у руках бялізну, вопратку ці кухонныя прылады. Насьцярожаны позірк, гатоўнасьць у кожнае імгненьне спахапіцца зь месца. Вось тыповы партрэт сучасных вулічных гандлярак, якіх можна пабачыць у пераходах непадалёк ад рынкаў, крамаў і кіёскаў.
Карэспандэнт: «Шэраг бабулек, цётачак у пераходзе побач з адным зь менскіх рынкаў. Тут можна набыць бялізну, кухонныя прылады... Колькі каштуе кашуля?»
Бабуля: «13 тысяч. У краме самая горшая кашуля з кароткім рукавом – 28 тысяч».
Карэспандэнт: «Бабуля разам зь іншымі спахапілася, і рэзка рушыла. Яны заўважылі міліцэйскі патруль».
Гандляркі гуртуюцца, і маю сваю сыстэму апавяшчэньня
Толькі на першы погляд вулічны гандаль выглядае стыхійным. Звычайна гандляркі гуртуюцца, і маю сваю сыстэму апавяшчэньня. Міліцыянты ведаюць усіх у твар, але да візыту людзей у форме гандляркі заўжды падрыхтаваныя:
Гандляркі: «І міліцыя, і кожнае гаўно ганяе: і падаткавая, і ахоўнік з базару… Мы гаворым, маўляў, а вам што? А ён гаворыць, што гэта ягоная тэрыторыя, што ягоны заробак, што на яго сварацца, што мы тут стаім».
Карэспандэнт: «Але не штрафуюць?»
Гандляркі: «Па-рознаму… Як патрапіш».
Чаму большасьць ганлярак маюць пэнсійны век і не баяцца перасьледу?
Бабулька: «Сёньня ішлі [міліцыянты]. Бачаць – бабуля... Ну што ўжо? Прэзыдэнт нават забараніў такіх вазіць [у пастарунак]».
“Прэзыдэнт забараніў пэнсіянэраў вазіць у пастарунак”
Гэтая бабуля гандлюе шкарпэткамі і панчохамі ў самым цэнтры Менску – на вуліцы Няміга.
У іншым месцы купляю адзін з самых хадавых тавараў – майткі, якія каштуюць тры тысячы супраць чатырох з паловай у краме:
Гандлярка: «Майточкі добрыя, носяцца добра...»
Другая гандлярка: «Ну, ня ўсе, дарагуша...»
Гандлярка (да мужчыны): «Саша, дай XL-ку мне”.
Кабеты пры сабе трымаюць толькі ўзоры, але не асноўную партыю тавару
Крэпкага складу спадар раптоўна ўзьнікае з наборам тавару. Самі кабеты пры сабе трымаюць толькі ўзоры, але не асноўную партыю тавару. У выпадку затрыманьня і канфіскацыі згубы для бюджэту будуць невялікімі. А воcь шкарпэткі па паўтары тысячы за пару. Пытаюся чыя вытворчасьць:
Бабулька: “Даюць мне проста як дапамогу бабулі. Памер скажуць... Тут дзяўчынка у кіёску працуе – чатыры разы брала. Да таго, кажа, добрыя шкарпэткі!”
Тых, хто дае шкарпэткі на рэалізацыю бабуля не называе. Пытаюся пра прыбытак:
Бабулька: “У мяне за дзень атрымліваецца 2-3, ад сілы 5 тысяч. А пэнсія 204 тысячы – калгасная пэнсія”.