Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “У захадах “Газпрому” эканоміка ідзе побач з палітыкай”


Уладзімер Глод, Менск Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў у інтэрвію Радыё Свабода так камэнтуе намер “Газпрому” амаль удвая скараціць пастаўкі газу ў Беларусь:

“Газпром”, асабліва што да Беларусі, самастойна не вырашае такіх прынцыповых пытаньняў. Ён абавязкова ўзгадняе такое з расейскім кіраўніцтвам. І я ўпэўнены, што й гэтым разам было так. А гэта азначае, што эканоміка ідзе побач з палітыкай.

Падобна, расейскае кіраўніцтва хоча спыніць крытыку на свой адрас, якая ідзе зь Менску да гэтага часу. Напрыклад, у нядаўнім інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі францускай газэце “Ле Монд” ізноў прысутнічалі крытычныя заўвагі на адрас Крамля.

Расея намагаецца забясьпечыць глябальныя прыярытэты ў эканамічнай сфэры, якія пераходзяць у палітычныя. Перадусім гэта прыватызацыя вядучых беларускіх прадпрыемстваў з удзелам расейскага капіталу на льготных умовах. Карацей, асноўная мэта – прывязаць цясьней Беларусь. Каб яна, як кажуць, і ня рыпалася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG